У пошуках папараць-кветкі!

Фальклорнае свята «У пошуках папараць-кветкі!» сабрала дзяцей на пляцоўцы дзяржаўнай установы адукацыі «Санаторны яслі-сад № 36 г. Магілёва». Гаспадыня распавяла пра свята, праспявала з сяброўкай песню «Купалінка». Таксама завіталі на свята Сонейка і Баба Яга, пры чым апошняя прапанавала дзецям розныя выпрабаванні, каб знайсці, ці атрымаць у падарунак папараць-кветку. Хлопчыкі паказалі свой спрыт, пераскокваючы праз «вогнішча» з сапраўднай пякучай крапівы, а дзяўчынкі распавялі вершы і паказалі свае прыгожыя вянкі.

Гульні, танцы, карагоды дапамагалі святкаваць Купалле. Усе ўдзельнікі свята разам ладзілі карагод і спявалі песні. Вось такое прыгожае свята Купалле атрымалася у нас!

Казачэнка Т.М., педагог-псіхолаг
ДУА «Санаторны яслі-сад № 36 г. Магілёва»

| Печать |