Зямля пад белымi крыламi

«Зямля пад белымi крыламi» — пад такой назвай прайшла ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва» сямейная гасцёўня, у якой прымалi ўдзел выхаванцы старэйшых групп i iх бацькi. Гэта мерапрыемства аб’яднало дзяцей і дарослых. У спаборніцтве прымалі ўдзел каманды «Лянок» і «Васілёк». У конкурсах «На кожны дзень», «Рамонак ведаў», «Гадавое кола беларускіх святаў», «Паэты», «Пераборлiвы госць» каманды паказалі выдатныя веды аб сваёй Радзіме Беларусь, праявілі цікавасць да вершаў беларускіх паэтаў, дзяліліся вопытам прыгатавання беларускіх страў. Дзеці гулялі ў беларускія гульні, спявалі песні, распавядалі вершы. Сустрэча адбылася цікавай і займальнай, усе атрымалі шмат прыемных ураджанняў! Правядзенне такiх мерапрыемстваў далучае дзяцей i iх бацькоў да беларускай нацыянальнай культуры.

Шчарбянок Г.В., выхавальнiк
ДУА «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва»

| Печать |