«Школа педагагічнага майстэрства»

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi № 2 г. Магiлёва» дапамагаюць выхаванцам дакрануцца да нашай багатай духоўнай спадчыны, авалодаць беларускім маўленнем. Так, спецыялисты нашай установы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах «Школы педагагічнага майстэрства», якія ўключылі ў сябе адкрытыя заняткі па фарміраванню навыкаў маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту на роднай мове. Вядучымі фізкультурнага вольнага часу «Свята беларускай народнай гульні» былі самі дзеці, апранутыя ў беларускія касцюмы-хлопчык Васілек і дзяўчынка Васілінка. Выхаванцы сярэдняй групы на занятку па плаванню ў басейне «Па заданню Нептуна» з задавальненнем прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях. Выхаванцы старэйшай групы на занятку «Наша Радзіма — Беларусь» пашырылі свае веды аб краінах-суседзях нашай радзімы, аб дзяржаўных сімвалах, абласных цэнтрах Беларусі, родным Магілёве.

Рэалізацыя мерапрыемстваў «Школы педагагічнага майстэрства» дазваляе з упэўненасцю сказаць, што арганізацыя і правядзенне такой працы дапамагае нашым выхаванцам ўсведамляць сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, авалодаць беларускай мовай, выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі i ўважлівымі да ўсяго.

Рудакова Таццяна Аляксандраўна,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г. Магілёва»

| Печать |