Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы з мэтай далучэння да нацыянальнага мастацтва

22 верасня 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 93  г. Магiлёва» адбылася кансультацыя для загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі горада на тэму «Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы з мэтай далучэння да нацыянальнага мастацтва».

У межах кансультацыі былі асветлены наступныя пытанні: заканадаўчая база і праграмна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі работы па папулярызацыі беларускай мовы, сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, забеспячэнне якасці планавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Сустрэча загадчыкаў прайшла ў форме гадзіны зносін.

Увазе калег былі прадстаўлены матэрыялы з вопыту дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Яслi-сад № 93 г. Магiлёва» па навучанні дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мовы.

C. Л. Цiмошiна,
загадчык дзяржаўнай установыадукацыі
«Яслi-сад № 93 г. Магiлёва»

| Печать |