«Маленькiя беларусы»

З мэтай фармiравання ў дзяцей цiкавасцi да культурных традыцый беларускага народа 23 cакавiка 2017 года ў сярэднiх групах дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна — педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа № 42 г. Магілева» прайшлi заняткi на тэму «Мы — беларусы».

Выхаванцы адправiлiся ў падарожжа па роднай краiне, дзе знаёміліся з дыдактычнымі гульнямі «Што мы ведаем?», «Я- беларус», чыталi вершы на роднай мове. Маленькiя беларусы намалявалi нацыянальныя касцюмы.

Заняткi атрымалiся вельмi пазнавальнымi.

Бартылева В.М., выхавацель дзяржаўнай
установы адукацыі «Вучэбна — педагагічны
комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа № 42
г. Магілева»

| Печать |