27 Март2017
«Мы вясну гукаем, мы вясну чакаем»
З мэтай выхавання ў дзяцей цiкавасцi да народнай культуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Вучэбна — педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа № 42 г. Магілева» 21 сакавiка 2017 года прайшла тэматычная забава для дзяцей старэйшых груп «Гуканне Вясны».
Гэта самае любiмае свята дзяцей: з песнямi, гульнямi, рознымi забавамi i цiкавымi сустрэчамi. Вясна завiтала ў госцi да дзяцей з кветкамi ды веснавым карагодам i падрыхтавала для ўсiх смачныя пачастункi. Дзецi парадавалi яе вершамi ды прыгожымi танцамi.
Вяселы настрой быў у ўдзельнiкаў на працягу ўсяго свята.
Царэўская I.У., педагог-псiхолаг
дзяржаўнай установы адукацыі
«Вучэбна — педагагічны комплекс
дзіцячы сад — сярэдняя школа № 42
г. Магілева»
