Патрыятычнае выхаванне сродкамі праектнай дзейнасці
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі — сад № 100 г. Магілева», кіруючыся гадавой задачай патрыятычнага і нацыянальнага выхавання сродкамі праектнай дзейнасці, настаўнікам-дэфектолагам Яршовай Наталляй Віктараўнай былі распрацаваны і праведзены міні-праекты з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту: «Дом радасці і дружбы», «Карта горада Магілёва», «У што апраналіся беларусы шмат гадоў таму?», "Падарунак матулі","Як праводзіць народныя святы мая сям’я?"
У рамках рэалізацыі гарадскога дзейнаснага праекта «Магілёву — 750» быў арганізаваны міні-праект «Горад будучага: Магілёў + 750» з дзецьмі старэйшых груп. Мэта дадзенага міні-праекта — абагульненне і замацаванне атрыманых ведаў пра культуру беларускага народа, гісторыю і славутасці роднага горада.
Дзеці з задавальненнем уключаліся ў праектна-гульнявую дзейнасць.Узяўшы на сябе ролі юных архітэктараў, зрабілі праекты вуліц горада Магілёва праз 750 гадоў. Развіццю фантазіі, навыкаў ўзаемадзеяння і камунікацыі спрыяла праца дзяцей у парах.
Яршова Н.В., настаўнік-дэфектолаг
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі — сад № 100 г. Магілева»



