Выхоўваем любоў да Радзімы

Прывіццё любові да сваёй маленькай радзімы, таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта нашы карані, нашы вытокі.

Дзяржаўная ўстанова адукацыi "Яслі — сад № 84 г. Магілева"надае вялiкую ўвагу фармiраванню ў дзяцей устойлiвай цiкавасцi i станоўчых адносiн да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. Так 02 сакавіка 2017 года адбылося свята «Мая хата багата!», на якім выхаванцы нібы перанесліся ў мінулае: асаблівы народны каларыт стваралі з густам падабраныя дэкарацыі — утульная сялянская хата, упрыгожаная даматканымі ручнікамі з маляўнічымі ўзорамі-кветкамі, цудоўнымі вышытымі вырабамі, бытавымі прыладамі, якімі карысталіся нашы продкі. Дзеці пазнаеміліся с беларускім націянальным касцюмам, пашырылі веды аб дэкаратыўна — прыкладным мастацтве, а таксама даведаліся пра славутасці сваей краіны, беларускія святы і абрады.

Кагцянева М.А., намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай
установы адукацыі «Яслі — сад № 84 г. Магілева»

| Печать |