Наш беларускамоўны «чацверг»
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы у дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г. Магілева» кожны чацверг беларускамоӯны.
У гэты дзень маленькія выхаванцы наведваюць міні-музей «Беларуская хатка», дзе разглядваюць прадметы з саломы, дрэва, посуда, аддзення, народныя цацкі, рушнікі; гуляюць у беларускія народныя гульні, у дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, знаёмяцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове, уважліва слухаюць беларускія песенькі і пацешкі, з задавальненнем размаўляюць на беларускай мове.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы старэйшыя дзеці разам з выхавальнікамі і бацькамі распрацавалі праект «Размаўляй па-беларуску», накіраваны на далучэнне дзяцей старэйшага ўзросту да беларускай мовы і літаратуры, фарміраванне патрыятычных пачуццяў.
Усе ўдзельнікі праекта зразумелі неабходнасць павышэнння цікавасці дзяцей да беларускай мовы, выхавання любові і павагі да роднай мовы, да сваёй краіны і былі вельмі задаволены вынікамі.
Круталевіч І.М., намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай
установы адукацыі «Дашкольны цэнтр
развіцця дзіцяці № 4 г. Магілева»