21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 93 г. Магiлёва» прайшло мерапрыемства «Шчырая Масленiца» з мэтай папулярызацыi беларускай мовы i далучэння бацькоў i выхаванцаў да багацця нацыянальнага фальклору.

Актыўны ўдзел у мерапрыемствы прынялі бацькi i выхаванцы старэйшых групп. Бацькi разам з дзецьмi ўдзельнiчалi ў розных конкурсах, спаборнiцтвах, паказвалi свае творчыя здольнасцi, разнастайныя масленічныя абрады. Выхаванцы старэйшых групп пелi беларускiя песнi, расказвалi вершы, гулялi ў беларускiя народныя гульнi. А скончылася свята частаваннем смачнымi блiнамi з мёдам i варэннем.

Медзюлянава В., намеснiк загадчыка
дзяржаўнай установы адукацыi
«Яслi-сад № 93 г. Магiлёва»

| Печать |