Міжнародны дзень роднай мовы

Тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 73 г.Магілёва» насычаны рознымі мерапрыемствамі.

Вусны часопіс «І слова гучала, чароўнае слова» накіраваны на паглыбленне ведаў педагогаў, якія ў форме спаборніцтва адказвалі на жартоўныя і сур’ёзныя пытанні, перекладалі словы з рускай на беларускую мову, чыталі вершы, гулялі ў рухомыя гульні. Хваляваліся педагогі і пры напісанні дыктоўкі па тэме «Беларусь сінявокая», хоць адзнакі кожны ставіў сабе сам.

Выхаванцы дашкольнай установы ўдзельнічалі ў гутарцы «Я беларус і тым ганаруся», віктарыне па зместу беларускіх казак, у спартыўных спаборніцтвах «Абаронца Айчыны». Дзеці старэйшага ўзросту прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў " Паэтычнае падарожжа«.

У выніку ўсе ўдзельнікі мерапрыемтсваў атрымалі задавальненне, даведаліся шмат новага, бліжэй далучыліся да культуры роднай мовы.

Капёнкіна Т.А.,
загадчык дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 73 г.Магілёва»

| Печать |