Далучаем дашкольнікаў да багацця беларускай мовы
У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi — сад № 103 г. Магiлёва» прайшло свята Масленiца з песнямі, карагодамі і блінамі.
Хлопчыкi і дзяўчынкi разам з Гаспадыняй, дзедам Антосем, вясёлым Дзедам Марозам, казой і мядзведзем сустракалі прыгажуню Вясну, удзельнічалі ў конкурсах i народных гульнях.
Вясёлае свята падрыхтавала для выхаванцаў музычны кіраўнік Моўлева А.М.
Завершылася свята казкай «Каза Манюка», якую паказалi дзецi старэйшай группы № 2 пад кiраўнiцтвам выхавальнiка Садоўскай Т.С.
Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
Правядзенне такіх заняткаў спрыяе павышэнню цікавасці дзяцей да нацыянальнай культуры, выхоўвае любоў і павагу да роднай мовы, да сваей краіны.
Хамрыцелева С.М., намеснiк
загадчыка па асноўнай дзейнасцi
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі — сад № 103 г. Магілева»