Дзень беларускай мовы

26 студзеня 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі — сад № 32 г. Магілёва" прайшоў адзіны дзень беларускай мовы, у якім прынялі ўдзел педагогі, дзеці і іх бацькі. Атрымаўся дзень вельмі насычаным рознымі цікавымі мерапрыемствамі.

З вялікім захапленнем дзеці расказвалі вершы, спявалі беларускія песні, разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў дыдактычных гульнях.

Шмат добрых уражанняў атрымалі выхаванцы старэйшай групы ў час наведвання "Беларускай хаткі". Дзеці з цікавасцю разглядалі ручнікі з беларускай вышыўкай, керамічны посуд, распісаны майстрамі. Гутарка завяршылася гульней "Гарлачык".

З супрацоўнікамі былі праведзены паэтычныя чытанні твораў Максіма Багдановіча пад агульнай назвай "Спрадвечнае імя тваё — Жанчына". Гэта мерапрыемства мела мэту далучэння да духоўных скарбаў свайго народа, фарміравання цікавасці і павагі да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання.

У рамках адзінага дня роднай мовы ўсе мелі магчымасць размаўляць на беларускай мове і папоўніць свой слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі.

Вайчайціс Ж. С.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 32 г. Магілёва"

| Печать |