Арганізацыя патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту
24 студзеня 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Магілёва» прайшоў абласны семінар «Арганізацыя патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі: вывучэнне і абагульненне інавацыйнага вопыту».
У працы семінара прынялі ўдзел: навуковы кансультант, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» Л. Н. Варанецкая, вядучы спецыяліст аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Л. А. Багноўская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Г. А. Караткевіч, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва А. Г. Малеева, педагагічныя работнікі і кіраўнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці.
Увазе ўдзельнікаў семінара былі прадстаўлены віды дзейнасці з дзецьмі: гульнявы комплекс «Дапаможам птушкам» кіраўніком фізічнага выхавання Такменінавай В. І. і выхавальнікам дашкольнай адукацыі Хортавай В. В., інтэграваны занятак з выкарыстаннем ІКТ па адукацыйных абласцях «Дзіця і грамадства», «Мастацтва» выхавальнікам дашкольнай адукацыі Гусаковай Т. П.. Варанецкая Л. М. правяла майстар-клас «Арганізацыя патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту».
Удзельнікі семінара абмеркавалі праблемы пошуку і апрабацыі формаў і метадаў працы па дадзеным кірунку, азнаёміліся з вопытам работы па ўзаемадзеянні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і ў працэсе патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Л. Г. Музычэнка, загадчык дзяржаўнай установы адукацыіі
«Яслі-сад № 13 г. Магілёва»