Cвята «Калядкi»
На працягу шмат гадоў педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі — сад № 68 г. Магілёва» працуе над вырашэннем задач, накіраваных на праблемы выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасцi, нацыянальнай годнасцi і патрыятызму. Педагагічны калектыў установы адукацыі далучае дзяцей да беларускай культуры сродкамi беларускага фальклору.
Так у нас адбылося свята «Калядкi». Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, славячы гаспадара і яго сям’ю. Прывялi калядоўшчыкi з сабою Казу і Мядзведзя. Закончылася свята выкананнем велічальнай песні гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымалі пачастункі. Вяселыя гульнi і танцы не пакiнулi абыякавымi нiкога.
Наша свята не толькi аб’яднала дзяцей і дарослых, але і паказала: беларускi народ умее не толькi добра працаваць, але i весела адпачываць.
Д. В. Пасюкова, намеснік загадчыка
па аснаўной дзейнасці дзяржаўнай
установы адукацыі «Яслі — сад № 68
г. Магілёва»



