20 Янв2017
Прыйшлi Калядкi – блiны і аладкi
Незабыўныя ўраджаннi пакiнуў у выхаванцаў дзяржаунай установы адукацыi «Яслi-сад № 37 г. Магiлева» калядны тыдзень. Самым яскравым было фальклорнае свята «Каляда». У госцi да гаспадынi завiталі калядоўшчыкi. Гаспадыня частавала іх прысмакамi, блiнамi, а калядоўшчыкi вадзiлi карагоды, спявалi, жадалi гаспадыні шчодрага ўраджаю, здароўя, дабрабыту.
Каляднае вяселле прадоўжылася на свежым паветры, дзе дашкольнiкi далучылiся да нацыянальнай культуры праз народныя гульнi,
Правядзенне такiх свят выхоўвае ў дзяцей цiкавасць i станоўчыя адносiны да роднай мовы, краiны, вытокаў культуры беларускага народу.
Зайцава І.І., намеснiк загадчыка па асноўнай
дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 37 г. Магілева»


