17 Янв2017
Святкуем Калядкi
У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 66 г. Магiлева» прайшло фальклорнае свята «Калядкi». Пад гукi беларускай народнай музыкi, у народным адзеннi дзецi і дарослыя акунулiся ў атмасферу традыцыйнага беларускага свята, сталi актыўнымi ўдзельнiкамi беларускiх народных гульняў і абрадаў. Гулялi з казой і мядзведзем, спявалi песнi з Бабай Ягой, скакалi з вяселымi цыганамi, частавалiся смачнымi аладкамi, цукеркамi і нават салам.
Правядзенне фальклорных святаў у нашай дашкольнай установе стала добрай традыцыяй. Ведаць і паважаць культуру свайго народа, яго гiсторыю павiнен кожны беларус.
Ганчарова А.М., намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi дзяржаўнай
установы адукацыі «Яслi-сад № 66 г. Магiлева»
