Сустракаем Каляду!

З даўніх часоў беларусы з асобай павагай адносяцца да фальклорных святаў. Адным з самых вядомых нам з’яўляюцца каляды. Мабыць таму, што адзначаюцца адразу пасля сустрэчы Новага года і заўсёды нясуць агеньчык таямнічасці.

Сустрэча з Калядой служыць прыметай на добры год, шчаслівы і багаты. Аб гэтым ведаюць і дашкаляты ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 53 г. Магілёва». На святкі да малых у госці завіталі калядоўшчыкі: Лявон з Лявонiхай, Павадыр, Каза, Цыганка, Мядзведзь, Цыган. Яны разам з дзецьмі спявалі песні, гулялі ў рухомыя гульні. Мядзведзь весяліў малых, паказваў ім, як бабы прыхарошваюцца, мужыкі ідуць на кірмаш. Развітваючыся, калядоўшчыкі пажадалі ўсім здароўя, усмешак, бадзёрасці на ўвесь бягучы год.

Кіркалава Л.К., педагог-псіхолог дзяржаўнай
установы адукацыі «Яслі-сад № 53 г. Магілёва»

| Печать |