Святкі-калядкі

У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслі-сад № 107 г. Магiлева» у мэтах выхавання самасвядомасцi да традыцый свайго народу i адраджэння нацыянальнай культуры адбылося народнае свята «Каляды».

Выхаванцы трапiлi ў госцi да Лявона і Лявонiхi. Калядоўшчыкi, каза, мядзведзь, цыгане разам з дзецьмi спявалi беларускiя песнi, ўдзельнiчалi ў беларускiх гульнях, жартавалi.

Кожны выхаванец старэйшай группы адчуваў сябе ўдзельнiкам свята. Дзеці атрымалi пачастункi і падарункi, а таксама пажаданнi на багаты год, здароўе, шчасце ў хаце.

Ларчанка В.М., намеснік загадчыка дзяржаўнай
установы адукацыi «Яслі-сад № 107 г. Магiлева»

| Печать |