Далучэнне да роднай мовы

На працягу шмат гадоў педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі — сад № 64 г. Магілёва» працуе над вырашэннем задач, накіраваных на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы.

Педагогі павышаюць свой прафесійны і культурны ўзровень на семінарах-практыкумах, кансультацыях і іншых мерапрыемствах.

Для бацькоў праводзяцца сходы, кансультацыі, выпускаюцца цікавыя буклеты аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, прыродзе, знакамітых дзеячах Беларусі.

З мэтай далучэння дзяцей да скарбаў нацыянальнай спадчыны, павышэння цікавасці выхаванцаў да роднай мовы кожны тыдзень у чацвер ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць адзіны дзень беларускага маўлення. На працягу года праводзяцца святы: «Дажынкі», «Кірмаш», «Масленіца», «Гуканне вясны».

У гэтым напрамку работа па папулярызацыі беларускай мовы працягнецца і далей.

І.І.Кузьмянкова,
намеснік загадчыка па аснаўной дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі — сад № 64 г. Магілёва»

| Печать |