«Маленькія майстры»

Калі ж яшчэ пачынаць знаёміць дзетак з выцінанкай, як не ў тую казачную пару, калі ўсе вокны вакол глядзяць на нас папяровымі зімовымі узорамі.

Выцінанка ( «выразанка», "выстрыганка")- від народнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, ажурная тэхніка выразання з паперы. Аб феранках і выцінанках, об асноўных сюжэтных і арнаментальных кампазіцыях, распаўсюджаных на Беларусі і распявядала дзеткам дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 59 г. Магiлёва» на майстар-класе член Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь, майстар Ала Смалякова. Потым выхаванцы вырабілі з майстрыняй выцінанкі.

Дзеткі былі вельмі задаволены сваімі поспехамі у новым для іх майстэрстве.

Загадчык А. В. Сцяпанава

| Печать |