Восеньскiя забавы
Традыцыйна ў лiстападзе ў дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 47 г. Магiлева» правоздяцца восеньскія забавы.
У гэтым годзе працаўнікі дзіцячага садка і яго выхаванцы падрыхтавалі цудоўны канцэрт і тэатралізаванае прадстаўленне «Восеньскі кірмаш».
Дзеці гулялі ў вяселыя народныя гульні, танцавалі, жартавалі.
Усе дзейства вялося на беларускай мове, у традыцыях беларускага фальклору. Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў віды дзейнасці дашкалят мы выкарыстоўвалі лялек-беларусаў. Яны цікавіліся справамі дзяцей, размаўлялі з імі, гулялі, загадвалі загадкі, налажвалі сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.
Але вядома — якая забава без частавання. Казачныя героі падарылі выхаванцам смачную і карысную садавіну і гародніну. Усе гэта даставіла удзельнікам вяселы настрой і задавальненне.
Расінская Л. А.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі — сад № 47 г. Магілева»