«Давайце пагаворым на роднай мове!»
Пачуць беларускую мову сёння не так проста, таму задача педагогаў — даць магчымасць маленькім грамадзянам дакрануцца ды вытокаў мовы дзядоў.
Фарміраванне навыкаў беларускай мовы ў дашкольнай установе ажыццяўляецца кожны чацвер на працягу ўсяго дня.
У дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 4 г. Магілёва"прайшоў дзень адчыненых дзвярэй пад назвай «Давайце пагаворым на роднай мове!»
У гэты дзень дзеці сталі ўдзельнікамі славеснай гульні «Я беларус і гэтым ганаруся», гульні —віктарыны «Беларусь — мая Радзіма», чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія гульні .
Выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый, даведаліся шмат цікавага. Правядзенне такіх заняткаў спрыяе павышэнню цікавасці дзяцей да нацыянальнай культуры, выхоўвае ў дзяцей любоў і павагу да роднай мовы, да сваёй краіны.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Н. Ю. Карпекіна


