26 Окт2016
«Восеньскі кірмаш»
Фарміраваць у дзяцей дашкольнага ỷзросту ỷстойлівую цікавасць і станоỷчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю, праз гульнёвую дзейнасць — адна з гадавых задач дзяржаỷнай установы адукацыі «Яслі — сад № 8 г. Магілёва». З мэтай рэалізацыі дадзенай задачы ва ỷстанове адукацыі быỷ арганізаваны «Восеньскі кірмаш». Беларускія народныя гульні, песні і пляскі выклікалі цікавасць не толькі ỷ дзяцей, але і ỷ дарослых. Як і заỷсёды, актыỷнымі ỷдзельнікамі мерапрыемства былі бацькі нашых выхаванцаỷ. Садавіна і гародніна, вырабы з прыроднага матэрыялу, салодкія пачастункі для дзяцей — справа ỷмелых рук бацькоỷ.
Заместитель заведующего по основной деятельности
Внукова В. П.