Размаўляем па-беларуску з дзіцячага садка

У кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай...

13 кастрычніка 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 48 г. Магілева» традыцыйна праходзіў дзень роднай мовы.

У гэты дзень выхаванцы слухалі казкі і вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, а дзеці старэйшай групы спрабавалі чытаць казкі.

Пашыраць уяўленні аб родным краі малятам дапамагаюць спецыяльна арганізаваныя беларускія куткі, дзе знаходзяцца лялькі ў беларускім адзенні, беларускія гульні і дапаможнікі, вырабы народных майстроў. У вестыбюлях выхаванцы і іх бацькі маюць магчымасць на спецыяльным стэндзе «Мы апранаемся» замацаваць веды аб назвах прадметаў адзення і абутку, а на стэндзе «Для Вас, бацькі» дарослыя сістэматычна знаёмяцца з навінамі жыцця ў дашкольным свеце.

Маісеенка А.І.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 48 г. Магілева»

| Печать |