Смачныя падарункі восені

Усё лета з пяшчотай і любоўю дзеці дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 70 г. Магілёва» клапаціліся на агародзе аб пасаджаных раслінах. І вось нарэшце можна збіраць ураджай.

Дзеці завіталі ў госці да Лявона і Лявоніхі. У «беларускай хаце» яны пазнаёміліся з сабраным збожжам, садавінай і агароднінай. Выхаванцы адгадвалі загадкі на роднай мове, спявалі песні, вадзілі карагоды і з задавальненнем удзельнiчалi ў вясёлых гульнях. А якое ж свята без падарункаў? Прыгажуня Восень адарыла кожнага смачнымі і сакавітымі яблыкамі.

Масяёнак А. У.,
музычны кіраўнік
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі — сад № 70 г. Магілёва»

| Печать |