Крочу я ў дзіцячы сад!
У жніўні месяцы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 53 г. Магілёва» пяты год запар адчыняе свае дзверы для маленькіх дашкалят адаптацыйная група «Я+ мама». Малыя разам з бацькамі два разы на тыдзень прыходзяць у дзіцячы сад, дзе іх сустракае ўтульнае групавое памяшканне з дабразычлівымі педагогамі. Разам з выхавацелямі Е. А. Афаневіч, Е. М. Красняковай, педагогам-псіхолагам Л. К. Кіркалавай, музычным кіраўніком І.М. Герасімавай і кіраўніком фізічнага выхавання В. А. Філіпенка яны вучацца сябраваць, гуляці, маляваць, ляпіць, скакаць, спяваць...
Немаўлят, якія дастаткова спакойна могуць заставацца без маці, педагогі раяць пакідаць у садку на час працы адаптацыйнай групы. Так паступова праходзіць адаптацыя кожнага дзіцяці да дашкольнай установы. Як вынік — верасень сустракае хлопчыкаў і дзяўчынак яркай вясёлкай чатырохгадовага дашкольнага жыцця.
Кіркалава Л. К.
педагог-псіхолог
дзяржаўная установа адукацыі «Яслі-сад № 53 г. Магілёва»


