Летні вольны час у дзіцячым садзе
«Вялікай задачай мастацтва з’яўляецца ўвасабленне прыгажосці чалавека, разуменне і паказ прыгожага ў жыцці» (З. Азгур). Пад такім дэвізам 09 чэрвененя 2016 года прайшоў семінар для слухачоў павышэння кваліфікацыі музычнага кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі «Ўдасканаленне прафесійнай кампетэнцыі музычнага кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі» ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 53 г. Магілёва».
Слухачам быў прадстаўлены вопыт работы музычнага кіраўніка Шмятковай Т. Г. з выхаванцамі ўсіх узроставых груп у летні аздараўленчы перыяд у форме гульнявых комплексаў. Дзеці гулялі на музычных інструментах, музіцыравалі з нестандартнымі прадметамі, гулялі ў маўленчыя гульні, танцавалі, выконвалі песні з элементамі тэатралізацыі, знаёміліся з творамі беларускіх аўтараў Галкінай, Нікашынай, Хадановіч.
У завяршэнні семінара Шмяткова Т. Г. прэзентавала калегам падборку музычна-рухомых гульняў для выкарыстання на вуліцы, якія прадугледжваюць працу з нестандартнымі прадметамі. Музычны кіраўнік Герасімава І.Н. правяла для гасцей майстар-клас па пастаноўцы танцаў. Заключным акордам стала атрыманне адваротнай сувязі праз работу з метафарычнымі картамі. Рэфлексію, арганізаваную ў падобным ключы, правяла педагог-псіхолаг Кіркалава Л. К.
Цёплыя словы захаплення, узаемнага зачаравання, падзякі ад калегаў сталі прыемным падарункам для педагогаў дашкольнай установы.
Кіркалава Людміла Кірылаўна.
педагог-псіхолаг
ГУО «Яслі-сад № 53 г. Магілёва»



