Каб гучала родная мова

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У гэтым ўпэўнены ў ДУА «Яслі — сад № 70 г. Магілёва». Таму выхавальнікі стараюцца далучыць да роднай мовы не толькі сваіх выхаванцаў, але і бацькоў.

На вечарыне «Каб гучала родная мова» размаўлялі не толькі дзеці, але і дарослыя. Адказваючы на пытанні віктарыны «Ці ведаеш ты свой край?», каманды назвалі шмат рэк, азёраў, гарадоў, пісьменнікаў і паэтаў Беларусі. Як жа цікава гучаць знаёмыя назвы на роднай мове! Дзеці чыталі вершы на беларускай мове, спаборнічалі з бацькамі ў вымаўленні рыфмовак, успаміналі народныя казкі, разам адгадвалі загадкі і нават падказвалі матулям, як словы гучаць па — беларуску. А як жа весела гуляць з бацькамі ў народныя гульні «Грушка», «Міхаська»! Заўзятая народная музыка стварала добры настрой на сумесную творчасць.

Давайце ведаць і шанаваць родную культуру і родную мову!

Засімовіч Наталля Рыгораўна,
выхавальнік

| Печать |