«Гуканне вясны» у дзіцячым садку № 53
Зімовыя холаду паволі адступаюць, толькі зрэдку нагадваючы пра сябе, і саступаюць месца вясноваму сонейку і цяплу, якое радуе сваім з’яўленнем і натхняе на новыя справы. Свята «Гуканне вясны», ужо якое стала добрай традыцыяй, адзначалася ў ДУА «Яслі-сад № 53 г. Магілёва» на гэтым тыдні. У ім прымалі ўдзел выхаванцы сярэдніх груп.Веселые песні і танцы, карагоды і гульні,у якіх прымалі удзел дзеці, сустрэча з тэматычнымі вобразамі і персанажамі -усё гэта дапамагло дзецям у поўнай меры акунуцца ў мінулае і пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Дзеці змаглі знайсці ключы і упусціць вясну, паспяваць з ёю песні, пайграць на музычных інструментах і павадзіць карагоды з сонейкам, а таксама успомніць вершы і прымаўкі пра вясну. Нягледзячы на трохі халаднаватае надвор’е за вакном, усе ўдзельнікі атрымалі задавальненне ад свята і зарадзіліся энергіяй і пазітывам.
Дар’я Васільяўна Сляпцова,
выхавацель ГУО «Яслі-сад № 53 г. Магілёва»



