22 Янв2016
Калядкі
У дзіцячым садку № 35 прайшлі Калядкі. У імправізаванай хаце калядоўшчыкаў сустракалі гаспадары Лявон з Лявоніхай. Так сама ў госці да дзяцей прыходзілі Мікіта з казой, цыган з цыганкай, мядзведзь і іншыя народныя персанажы.
З цікавасцю выхаванцы спявалі беларускія абрадавыя песні, плясалі «Трясуху», «Весялуху», ігралі на народных музычных інструментах. З вялікім задавальненнем ў народных рухомых гульнях прымалі ўдзел і гледачы — дзеці ўсіх узроставых груп. На прыканцы свята гаспадары пачаставалі ўсіх гасцей смачнымі пачастункамі.
Кожны ўдзельнік гэтага свята змог дакрануцца да гістарычнай спадчыны беларускага народа.
Выхавацель ДУА
«Яслі-сад № 35 г.Магілёва»
Дудзіч Ларыса Уладзіміраўна.



