Вясёлыя гульні беларусаў
Вельмі важна навучыць маленькiх дзяцей з павагай ставіцца да сваёй нацыянальнай спадчыны. Дзеля гэтай мэты ў дзяржаўнай ўстанове адукацыi «Яслі-сад № 46 г. Магілёва» ужываюцца розныя выхаваўчыя сродкі. Вялікую цікавасць у выхаванцаў выклікаюць фізкультурныя заняткі і святы з выкарыстаннем беларускіх гульняў. «Вясёлыя гульні беларусаў» — пад такой назвай у дзiцячым садку прайшоў Дзень здароўя. Разнастайныя казачныя сітуацыі, сімвалічныя дзеянні, цікавыя лічылкі, народная музыка — усё гэта стварыла асаблівы настрой пры правядзенні свята. Да дзяцей прыходзіла госця-Гаспадыня (музычны кіраўнік Астапкова Ю. П.), якая дапамагла зрабіць свята больш каларытным. Дзеці засвоілі шмат новых беларускіх гульняў i атрымалi вясёлы настрой на ўвесь дзень!
Белахонава Г. У.,
кiраўнiк фiзычнага выхавання дзяржаўнай ўстановы адукацыi
«Яслі-сад № 46 г. Магілёва»


