18 Май2021
Складана? Даступна. Зразумела!
13 мая, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва» сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні «Складана?Даступна. Зразумела!».
Васьмікласнікі разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны.
Падчас інтэлектуальнага спаборніцтва навучэнцы прадэманстравалі і паглыбілі свае веды не толькі па беларускай мове і літаратуры, але і па гісторыі, геаграфіі, біялогіі, музыцы.
Гульня прайшла цікава і пазнавальна.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва»
Аўчыннікава Л.В.