20 Май2020
Гульня-падарожжа «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю»
У рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва» сярод навучэнцаў першых класаў была праведзена гульня-падарожжа «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю».
У ходзе гульні вучні адгадвалі разнастайныя загадкі, складалі прыказкі, старанна практыкаваліся ў вымаўленні скарагаворак, гулялі ў гульню «Перакладчыкі» на беларускай мове.
Такое мерапрыемства спрыяла развіццю маўлення, кемлівасці, мыслення, садзейнічала выхаванню павагі да роднага слова.
У кожанага ўдзельніка застаўся добры настрой і жаданне ведаць родную мову як мага лепш!
Герасянкова С.М.,
настаўнік пачатковых класаў
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва»