Масленіца на двары!
Сапраўдным святам завяршыўся масленічны тыдзень у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва».
У школьным двары сабраліся вучні розных класаў, іх бацькі, настаўнікі. Падрыхтавана была вельмі цікавая святочная праграма і канцэртныя нумары ад кожнага класа, розныя конкурсы, спартыўныя і інтэлектуальныя гульні, у якіх з задавальненнем удзельнічалі бацькі і дзеці. Арганізаваны былі майстар-класы розных святочных вырабаў, «музей старажытных хатніх прылад у чамадане.» Не абыйшлося і без самага галоўнага атрыбута свята — бліноў. Яны былі на розны густ, з рознымі прысмакамі і начынкамі. Усе прысутныя частаваліся гарбатай і блінамі.
Свята прайшло вельмі весела, цікава, незабыўна.
Руднева А.В., Навічонак Н.Г.,
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»