14 Фев2020
Свята фразеалагізмаў, прыказак, прымавак «Сказаў як звязаў»
У дзяржаўнай установе адукацыi «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» для вучняў 6-х класаў прайшло свята фразеалагізмаў, прыказак, прымавак «Сказаў як звязаў». У ходзе мерапрыемства вучні дапаўнялі змест прыказак на тэму «Гасціннасць», «Cяброўства», злучалі ў адно цэлае кампаненты прыказак і фразеалагізмаў, тлумачылі іх сэнс.
Такія мерапрыемствы выклікаюць цікавасць да роднай мовы, садзейнічаюць пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў.
Буймістрава Ж.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыi
«Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»