Літаратурная вечарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Артура Вольскага
12 верасня 2019 года для вучняў 6-х класаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Артура Вольскага. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, прачыталі выразна вершы: «Няма прыгажэй», «У верасні», «Жывая граматыка», «Крумкач» і іншыя. З цікавасцю адгадвалі вершаваныя загадкі са зборніка «Карусель». У ходзе мерапрыемства прагучалі вядомыя казкі Артура Вольскага: «Каваль — Залатыя Рукі», «Сцяпан — Вялікі пан». Таксама была падрыхтавана выстава кніг пісьменніка.
Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню цікавасці да асобы Артура Вольскага, яго творчай спадчыны, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў.
Буймістрава Ж. Г.,
настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»