Сустрэча сталічных гасцей
У красавіку адбылася сустрэча вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілева» з гасцямі з г. Мінска. Паэтка, этнакультуролаг, журналіст Антаніна Хатэнка пазнаёміла вучняў 9 «А» і 10 «Б» класаў з абрадавым календаром нашых продкаў і тымі абрадамі, якія захаваліся ў нашым жыцці. Вучні з цікавасцю слухалі, уключаліся ў гаворку, адказвалі на пытанні. Самыя актыўныя атрымалі падарункі-каляндар з малюнкамі і словамі на кожны дзень.
Пасля размовы вучні з захапленнем слухалі беларускую музыку, разглядалі музычныя інструменты, на якіх гралі нашы продкі (дуда, жалейка, мандаліна, варган і інш.). А пазнаёміў падлеткаў з імі Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык, літаратар. Сустрэча была цікавай. Напрыканцы вучні разам з гасцямі спелі песню пра чмяля.
С.І. Марушэнка,
намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце
ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Магілева»



