Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзве Школы Міру, якія ў нашым горадзе прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва» і «Сярэдняя школа № 2 г.Магілёва», аб’яднаныя агульнай дзейнасцю ў накірунку міратворчасці, віталі паважаных гасцей на значнай падзеі ў жыцці кожнага чалавека — уручэнне галоўнага дакумента грамадзяніна краіны — пашпарта Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілёва — Ірына Анатольеўна Раінчык, старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міра — Валянціна Фёдараўна Мельнікава, намеснік начальніка аддзела па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва — Іна Аляксандраўна Казлова, начальнік аддзела ідыялогіі і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва — Аляксандра Мікалаеўна Ігнаценка.
Лепшым прадстаўнікам дзвюх школ, якія дасягнулі чатарнаццацігадовага ўзросту, пасля ўрачыстага віншавальнага слова, выпаў гонар атрымаць дакумент у дарослае жыцце з рук Ірыны Анатольеўны Раінчык.
У прывітальным слове Валянціна Фёдараўна Мельнікава адзначыла, што напрамкі дзейнасці Школ Міру, якія працуюць у духу культуры міру і міратворчасці, вельмі значныя ў сенняшні час для выхавання сучаснай моладзі. Добрыя словы і віншаванні Валянціны Фўдараўны не абышліся без падарунка. Бібліятэчны фонд сярэдняй школы № 11 і сярэдняй школы № 2 папоўніла выдатная кніга «Могилевская область: край в котором я живу», у якой яскрава прадстаўлена ва ўсіх накірунках свайго развіцця наша родная бацькаўшчына — Магілёўшчына.
Гэты дзень для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія атрымалі свой галоўны дакумент, стаў днём нараджэння грамадзяніна нашай лепшай краіны ў свеце! Пажадаем ім, каб у душах юных грамадзян назаўсёды захаваўся агонь дабра і любові да людзей, роднай Айчыны, агонь міласэрнасці і ўзаімаразумення, высакароднасці і шчодрасці чалавечага сэрца!
Н.А.Смолава,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва»






