12 Март2019
Літаратурная гадзіна
З вучнямі 5-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» была праведзена літаратурная гадзіна «Пясняр свайго народа». Мерапрыемства праходзіла ў школьнай бібліятэцы. Супрацоўнікі Алеся Аляксандраўна і Алена Браніславаўна пазнаёмілі пяцікласнікаў з жыццём і дзейнасцю беларускага паэта Якуба Коласа. Вучні чыталі яго вершы і ўрыўкі з паэмы «Новая зямля», уважліва слухалі песню на словы пясняра «Мой родны кут, як ты мне мілы...», з вялікай ахвотай адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»