15 Янв2019
Літаратурная гадзіна
10 студзеня сярод вучняў 8-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» праведзена літаратурная гадзіна, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Ядвігіна Ш. Вучні падрыхтавалі цікавыя звесткі з біяграфіі пісьменніка. Настаўнік пазнаёміла з асноўнымі матывамі творчасці, а потым прачытала апавяданні "Бярозка","Дуб-дзядуля". У канцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне, якая суправаджалася прэзентацыяй пра жыццёвы шлях і творчасць пісьменніка. Былі выкарыстаны наглядныя матэрыялы.
Казакевіч А.Л.,
настаўнік ДУА «Сярэдняя школа
№ 38 г. Магілёва»