Абмен педагагічным вопытам
27 лістапада 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва» прайшоў гарадскі семінар кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання вучэбным прадметам "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"».
Разглядаліся пытанні па пулярызацыі беларускай мовы сярод вучняў, іх бацькоў, падтрымцы нацыянальных традыцый і народнай спадчыны, настаўнікі расказалі пра метады і формы рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу на ўроках беларускай мовы і літаратуры, прывялі прыклады кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры.
Практычны блок семінара быў прысвечаны стварэнню кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў, заданняў, якія развіваюць чытацкую пісьменнасць вучняў, а таксама эфектыўным прыёмам фарміравання вучэбнай матывацыі і арганізацыі работы са слабапаспяваючымі вучнямі. Настаўнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Людмілай Іванаўнай Ліпскай быў прадстаўлены ўрок беларускай літаратуры ў XI класе «Маштабнасць вобразаў Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды"».
Напрыканцы семінара метадыстам Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Аліноўскай Аленай Валер’еўнай прааналізаваны вынікі ўдзелу вучняў у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Удзельнікі семінара выпрацавалі пэўныя рэкамендацыі па пытаннях рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу, адзначылі неабходнасць прымянення прыёмаў фарміравання вучэбнай матывацыі вучняў.
Карнілава В.А., кіраўнік МА
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва»