«Слова мудрае, слова вечнае...»
У 5"А" классе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» быў праведзены конкурс-гульня «Слова мудрае, слова вечнае...».
У конкурсе ўдзельнічалі тры каманды — «Бусляняты» (камандзір Коўган Алена), «Рамонак» (камандзір Машкоў Антон) і «Вандроўнік» (камандзір Русак Валерыя). Каманды з задавальненнем павандравалі па розных старонках гісторыі, культуры і мовы нашай краіны.
Пяцікласнікі ўзнаўлялі змест прыказак і прымавак, складалі вусныя замалёўкі па прыказках, адгадвалі загадкі, паведамілі пра народныя святы — Купалле, Каляды, Масленіцу. Асабліва ім спадабалася гульня «Знайдзі сваю пару года», у час якой трэба было прыгадаць назвы месяцаў.
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»