Мой Магілеў — радзімая старонка
Ёсць у кожнага радзіма малая,
Месца, дзе ты нарадзіўся і рос.
Там зара асабліва пунсовая
І ўсе душукранае да слёз...
В.Пракоф’ева
Малая радзіма... Горад, мястэчка, невялікая вёсачка... Для чалавека, які нарадзіўся там, гэта самае важнае, самае любімае месца на зямлі. Усе дарогі вядуць дадому. З усіх вандровак, далёкіх і блізкіх, мы спяшаемся туды, дзе і дрэва, і валун у полі, і гаючая крыніца, і стары крыж на раздарожжы — усе да болі знаёмае і дарагое сэрцу. А магчыма вас кліча ў снах алея ў буйным населеным пункце, шумны двор, дзе прайшло дзяцінства, гарадская мітусня і імклівасць, якія так палохаюць вяскоўцаў, а для гараджан з’яўляюцца ўвасабленнем свабоды і крыніцай жыццёвых сіл. А дзе ваша малая радзіма?
Маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь толькі пачынаюць спазнаваць сваю Радзіму, яе дасягненні, традыцыі, навакольны свет. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» у 3 «Г» класе адбылося віртуальнае падарожжа па родным горадзе Магілеве. Вучні прайшліся па старажытных вуліцах горада, пабывалі ў абласным драматычным тэатры, у Свята-Нікольскім манастыры, на Буйніцкім полі выказалі пачуццё глубокай пашаны перад гераізмам нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Заўважылі, якім светлым, прыгожым стаў Магілёў, з сучаснымі тэатрамі, паркамі, стадыёнамі, дзе так утульна жывецца гараджанам.
Вучні засталіся пад уплывам хараства і прыгажосці сваёй малой радзімы. І вельмі хочацца, каб яны захавалі ў сваіх сэрцах гонар, павагу і любоў да роднай зямлі, якая гадуе іх, пестуе і стварае ўсе ўмовы для шчаслівай будучыні.
Худалей Г.М.,
загадчыца бібліятэкі