21 Май2018
Акцыя «Пахвалі бліны па-беларуску»
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» адбылася акцыя «Пахвалі бліны па-беларуску». Дзень правядзення акцыі быў загадзя аб’яўлены. Настаўнікі і вучні прыгатавалі бліны і аладкі. Каб пачаставацца, трэба было выканаць пэўныя заданні: адгадаць загадкі пра беларускія стравы, патлумачыць фразеалагізмы, сэнс прыказак і прымавак. Удзельнічалі як вучні, так і настаўнікі. Дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах сардэчна запрашалі да стала ўсіх жадаючых. Свята бліноў прайшло весела, цікава і карысна.
Цыркунова Л.У., настаўнік
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»