Сціплы каласок — вялікі скарб
Ці ведаеце вы, як сеюць абаранкі? Тады вам трэба спытаць вучняў групы падоўжанага дня № 5 дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магiлева». У верасні прайшло мерапрыемства, прысвечанае святу Багач «Сціплы каласок — вялікі скарб.»
Беларусь заўседы была краінай класічнага земляробства. Тут здаўна радзілі жыта, ячмень, авёс. Вядомы беларускі асветнік Сімяон Полацкі пісаў «Земляробства — самае неабходнае рамяство, а хлеб даражэй за золата і серабро!» Нездарма народ у песнях, абрадах, вырабах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўслаўляў ураджай, хлебароба, адвечную сялянскую працу. Глыбокая пашана чалавека да хлеба дайшла да нашых дзен. Сярод шматлікіх восеньскіх свят, якія прапануе беларускі народны каляндар, старажытнае свята завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку — Багач.
У час гутаркі вучні другіх класаў пашырылі свае веды пра тое, як хлеб да стала прыйшоў, узбагацілі маўленне, пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў і беларускага фальклору. Вучні з цікавасцю слухалі творы, чыталі па ролях, прымалі ўдзел у гульні-дыялогу «Чаму?», складалі і тлумачылі сэнс прыказак, а таксама складалі невялікія апавяданні на аснове прыказак.
Праведзенае мерапрыемства дало магчымасць пазнаць гуманнасць адносін нашых продкаў да хлеба, да людзей працы.
Троц I. Л., выхавальнiк
групы падоўжанага дня