26 Сен2017
Асветнік беларускай зямлі (літаратурная кампазіцыя)
Галоўная гістарычная падзея Беларусі 2017 года — 500-годдзе беларускага кнігадруку, якое пачалося Францыскам Скарынай ў 1577 годзе. Гэтай падзеі і прысвечана мерапрыемства, якое прайшло 14 верасня па паралелі 5-х класаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва».
Вобраз Францыска Скарыны натхніў вучняў на творчую і плённую працу. Пяцікласнікі ўсвядомілі, што спадчына Скарыны — наш беларускі гонар, наш нацыянальны скарб і візітоўка нашай краіны.
Таксама адзначылі, што ён першы ўзняў родную мову на ўзровень мастацкай, навуковай і сцвердзіў яе каштоўнасць і ролю ў духоўным адраджэнні нацыі.
Андрэева А. М.,
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры