15 Май2017
Памятаем. Ганарымся. Смуткуем.
Напярэдадні Дня Перамогі выхаванцы груп падоўжанага дня дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад — сярэдняя школа № 44 г.Магілева» наведалі мемарыяльны комплекс «Зямлянка» і «Брацкую магілу». Дзяўчынкі і хлопчыкі не толькі ўважліва слухалі сваіх педагогаў, але і задавалі пытанні, разважалі. Ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, усклалі кветкі. Вучні чыталі вершы, расказвалі пра сваіх родных, якім давялося быць ўдзельнікамі страшных падзей.
Мы ўпэўнены, што для нашых вучняў не пройдуць бясследна гэтыя ўрокі памяці, бо сэрца кожнага адгукнулася болем. Яны ведаюць, чаму гэтае Свята са слязамі на вачах...
Выхавальнікі груп падоўжанага дня
Каптур Л. І., Гузава. М. М.