Беларуска моўны чацвер вітае гасцей
У чарговы беларускамоўны чацвер у дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва» завіталі госці — настаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі горада. Яны сталі ўдзельнікамі пасяджэння школы музейнага актыву «Прамень».
Адкрыла пасяджэнне школы кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея «Спадчына» В. Ц. Астранкова, якая прэзентавала прысутным работу музея, прадставіла сістэму падрыхтоўкі вучняў-экскурсаводаў.
Удзельнікі пасяджэння наведалі і сам музей. Падчас экскурсіі, якую правялі вучні 11 класа Аліна Пагірская і Максім Пачынкоў, госці з задавальненнем пазнаёміліся з прыладамі працы нашых продкаў, пагушкалі сапраўдную люльку, паглядзелі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце беларусы ў мінулым стагоддзі.
А потым гасцей установы адукацыі запрасілі ў актавую залу, дзе ім прапанавалі прагледзець спектакль па п’есе А. Макаёнка "Трыбунал«.У якасці акцёраў выступілі вучні — удзельнікі гуртка «Спадчына».
Вось так насычана прайшоў чарговы беларускамоўны дзень у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва».
Чукава Н.П., настаўнік беларускай мовы
і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва»


