Будучыня Беларусі — старажытныя кнігі Скарыны
500 гадоў назад Ф. Скарына, надрукаваўшы першую кнігу на старабеларускай мове, адкрыў суайчыннікам цудоўны свет навукі і пісьменнасці. Звяртаючыся да сваіх чытачоў, Ф. Скарына пісаў:"Любіце кнігу, бо яна крыніца ведаў, лекі для душы«.
Дзякуючы першадрукару і яго паслядоўнікам, мы маем магчымасць атрымліваць асалоду ад каштоўных скарбаў чалавечай мудрасці. Нялёгкім і славутым быў гэты 500-гадовы шлях.
13 красавіка 2017 года вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва» адправіліся ў завочнае падарожжа"Шляхамі 500-годнасці«. Васьмікласнікі вандравалі па станцыях «Шляхамі Скарыны», «Паслядоўнікі Скарыны», «Майстры друкарскай справы», «Музеі і помнікі». Вучні дзявятых класаў наведалі філіял гарадской бібліятэкі № 6, дзе адбылася інфармацыйная гадзіна «Не пагарджаць сваім мінулым...». Дзесяцікласнікі сталі гледачамі і ўдзельнікамі вуснага часопіса «Шляхамі 500-годнасці». Вучняў старэйшых класаў зацікавілі пытанні віктарыны «Ля вытокаў кніжных скарбаў». Яны прыгадалі ўжо вядомае пра дзейнасць Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў і адкрылі новыя старонкі кнігадрукавання на Беларусі.
Віктарына, рубрыкі вуснага часопіса, выстава ў школьнай бібліятэцы, фільмы і прэзентацыі дапамаглі вучням вярнуцца на шмат стагоддзяў назад, уявіць сябе сведкамі даўніх падзей і ўсвядоміць іх значэнне для сучаснасці.
Наша 500-годнасць — гэта перададзеная продкамі і захаваная нашчадкамі нацыянальная самасвядомасць, гістарычная і культурная спадчына Беларусі.
Буймістрава Г.В., настаўнік беларускай
мовы і літаратуры дзяржаўнай установы
адукацыі «Сярэдняя школа № 5 г. Магілева»